darriuss (darriuss) wrote,
darriuss
darriuss

Кондрусевич вернётся в Минск



Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пакідае каталіцкую катэдру ў Маскве і будзе пастаўлены на чале Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Ён зойме месца 93 гадовага кардынала Казіміра Свентэка, які быў летась накіраваны на пенсію. Пра гэта «Наша Ніва» паведамляе са спасылкай на італьянскую газету «Giornale».

Выданне адзначае, што афіцыйна прызначэнне адбудзецца пры канцы верасня і стане сведчаннем сур’ёзных зменаў у адносінах паміж Ватыканам і Рускай праваслаўнай царковой, якая цягам доўгіх гадоў папракала каталікоў у празэлітызме і адкрыцці дыяцэзій на тэрыторыі Расеі.

Тадэвуш Кандрусевіч кіраваў Мінскай дыцязэіяй у 1989—1991 гг.

Ён нарадзіўся ў 1946 г. у Адэльску на Гарадзеншчыне. Скончыў Ленінградзкі політэхнічны інстытут і некалькі гадоў прарабіў інжынерам у Вільні. 31траўня 1981 г., па сканчэнні Ковенскай духоўнай сэмінарыі, рукапакладзены ў святары. Абараніў доктарскую дысертацыю «Самасвядомасьць Царквы» паводле дакументаў ІI Ватыканскага сабору.

З 1988 г. жыў у Беларусі. 10 траўня 1989 г. прызначаны Апостальскім Пасадам біскупам для Мінскай дыяцэіі. У красавіку 1991 г. прызначаны Апостальскім адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду поўначы Эўрапейскай часткі Расеі. У сакавіку 1999 г. выбраны Старшынём Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі, а ў лютым 2002 прызначаны Папам Янам Паўлам ІІ мітрапалітам новаствораных рымска-каталіцкіх епархій Расеі.

Тадэвуш Кандрусевіч валодае беларускай, польскай,расейскай, літоўскай, ангельскай і італьянскай мовамі. Актыўна займаецца спортам (бег, футбол, хакей, лыжы).

http://naviny.by/rubrics/society/2007/09/08/ic_news_116_276635/


Сначала burbalka сообщила, потом посмотрел в нете - действительно ходят слухи (пока), со ссылкой на сообщение итальянского издания Il Giornale, что Тадеуш Кондрусевич покидает архидиоцез Божьей Матери в Москве, чтобы стать преемником кардинала Свёнтака на посту архиепископа Минско-Могилевского.
Tags: католицизм
Subscribe

Recent Posts from This Journal

Buy for 100 tokens
Buy promo for minimal price.
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments